Лукашэнка: я не баюся ніякага пункту гледжання, гатовы дыскутаваць з кожным

VI Усебеларускі народны сход

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае, што не баіцца ніякага пункту гледжання і гатовы дыскутаваць з кожным. Аб гэтым ён заявіў сёння, прымаючы ўдзел у VI Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Кожны мае права на свой пункт гледжання. Клянуся вам дзецьмі, я не баюся ніякага пункту гледжання. Я гатовы дыскутаваць з кожным, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Трэба гэта, таму што няма развіцця, калі няма канкурэнцыі, перш за ўсё, ідэй і думак. Яны павінны быць».

«Але трэба разумець: ты прыйшоў працаваць, ты ў бізнесе працуеш, у вытворчасці — адзін парадак. Прыйшоў у палітыку — родныя мае, там вельмі цесна, — звярнуў увагу беларускі лідар. — Адзін Прэзідэнт, і яго звяргаюць сёння тысячы чалавек, гатовыя сесці ў гэта крэсла. Не разумеючы таго, што прэзідэнцкае крэсла і Прэзідэнт у Беларусі — гэта не цар. І гэта не цараванне: сеў і сяджу, і даброты на цябе сыплюцца. Нехта і так праводзіць сваё прэзідэнцкае жыццё. Але ў Беларусі адзін год ты будзеш Прэзідэнтам, калі будзеш цараваць», — падкрэсліў беларускі лідар.

«Таму ў бізнесе каркурэнцыя — гэта адно, у палітыцы — іншае. І законы, і правілы іншыя. Таму, калі ласка, ідзіце, але помніце, што вас могуць у гэтай палітыцы спаласаваць», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.