Беларуская ўлада не стане на калені перад бізнесам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, прымаючы ўдзел у VI Усебеларускім народным сходзе. Як паведаміла БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што дзяржава заўсёды будзе падтрымліваць бізнес, калі ён працуе у інтарэсах краіны і яе грамадзян. Аднак, калі бізнесмены займаюцца дэструктыўнай дзейнасцю або парушаюць заканадаўства, адказ будзе адпаведны. «Мы будзем падтрымліваць любога бізнесмена, які патрыёт сваёй краіны. Не патрыёты нам не патрэбны, лепш няхай яны едуць з тымі грашыма, якія накралі, таму што яны перавернуць краіну», — эмацыянальна выказаўся кіраўнік дзяржавы.
«І запомніце: Беларусь не Расія, улада тут на калені перад бізнесам не стане. Думаю, Прэзідэнт Расіі пасля гэтых падзей задумваецца аб некаторых бізнесменах і іншых тварцах, якія (якраз як у Беларусі) сёння пераабуліся. Учора ўсміхаліся, поўзалі перад Пуціным — сёння Пуцін дрэнны. У Беларусі гэтага не было і не будзе, калі мы хочам захаваць краіну», — сказаў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз падкрэсліў: калі бізнес будзе сацыяльна адказным, дзяржава яго будзе падтрымліваць.
Кіраўнік дзяржавы таксама выказаўся аб так званым дні салідарнасці. Паводле яго слоў, амаль 200 прадпрыемстваў у Мінску ў гэты дзень закрыліся для наведвальнікаў, такім чынам падтрымаўшы пратэсты. «Яны што дэфіцытныя ў нас? Асобныя гандлёвыя кропачкі, кафэшкі і іншыя. Я папярэдзіў Камітэт дзяржкантролю: закрыліся (не мы ж закрывалі) — каб ні адно не адкрылася», — звярнуў увагу Прэзідэнт.