Дэлегат УНС выступіў з ініцыятывай аб прысваенні Аляксандру Лукашэнку звання Героя Беларусі

VI Усебеларускі народны сход

З ініцыятывай аб прысваенні Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку звання Героя Беларусі выступіў начальнік Мінскага аэраклуба ДТСААФ Мікалай Мачанскі ў час VI Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мікалай Мачанскі, звяртаючыся да кіраўніка беларускай дзяржавы, сказаў: «Сёння кожны сапраўдны беларус, шчыры грамадзянін сваёй краіны хацеў бы паціснуць вам руку за вашу грамадзянскую пазіцыю, за вашы сумленнасць, мужнасць і стойкасць».

«Вы другі раз не дапусцілі, каб краіна пераступіла небяспечную рысу. Дзякуй за тое, што выратавалі Беларусь», — прадоўжыў дэлегат УНС.

Ён прапанаваў Усебеларускаму народнаму сходу прыняць рашэнне аб прысваенні Аляксандру Лукашэнку звання Героя Беларусі за выдатныя заслугі перад Айчынай, стварэнне незалежнай і суверэннай дзяржавы.