Лукашэнка даручыў удзяліць самую пільную ўвагу мэтаваму прыёму ў ВНУ

VI Усебеларускі народны сход

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў удзяліць самую сур’ёзную ўвагу мэтаваму прыёму ў ВНУ. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, падводзячы вынікі VI Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Мэтаваму набору ў ВНУ быць. Гэта адназначна», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт акцэнтаваў увагу, што будуць зроблены пэўныя высновы з апошніх падзей. «Нам патрэбны моцныя, надзейныя студэнты, таму што гэта будучыя спецыялісты і кіраўнікі», — упэўнены ён.

У той жа час мэтавы прыём не будзе бескантрольным. «Каб ВНУ не запаланілі пасрэдныя людзі, выпадковыя. Нам трэба ўлічыць і наш вопыт савецкага часу, мы яго помнім. Трэба разумець, што калі будуць моцныя людзі з ведамі, значыць, краіна будзе развівацца», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама закрануў тэму ўступных iспытаў пры паступленнi ў ВНУ, адзначыўшы, што трэба аб’яднаць цэнтралізаванае тэсціраванне з вочнай гутаркай. Гэта пытанне будзе абмяркоўвацца ў бліжэйшы час з удзелам спецыялістаў.