Лукашэнка: патрыятычная пазіцыя воінаў-інтэрнацыяналістаў дапамагае захаваць мір і стабільнасць у краіне

Важное Общество

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў зварот да воінаў-інтэрнацыяналістаў, вэтаранаў вайны ў Афганістане з нагоды Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

«15 лютага для вас — воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія прайшлі праз горан афганскай вайны, — гэта дзень памяці, мужнасці і непарушнага баявога братэрства», — гаворыцца ў звароце.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь славіць жывых герояў і помніць пайменна ўсіх сваіх сыноў, якія не вярнуліся з той вайны, шануе іх памяць і смуткуе разам з роднымі і блізкімі.

«Вы з гонарам выканалі свой салдацкі абавязак, як нашы бацькі і дзяды — героі Вялікай Айчыннай вайны. Сёння вы самі — ветэраны, надзейная апора дзяржавы і прыклад для моладзі ў служэнні Радзіме. Ваша цвёрдая патрыятычная пазіцыя дапамагае захаваць мір і стабільнасць у краіне, цану якім вы ведаеце, як ніхто іншы», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.