Дапамога ад маладых

Молодежный курьер Общество

Вёска Зарэчная, што ля Багданава… Дом № 31… Тут жыве Яніна Юльянаўна Падрэз – маці воіна-інтэрнацыяналіста Паўла Падрэза, які гераічна загінуў у Афганістане.

На працягу многіх гадоў пра матулю, што страціла адзінага сына, не забываюць сябры-афганцы, прадстаўнікі сацыяльнай службы, валанцёры грамадскіх арганізацый. Вось і на гэты раз веснічкі ў заснежаны двор адчыніў атрад прадстаўнікоў БРСМ – навучэнцаў сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя пад кіраўніцтвам першага сакратара раённага камітэта маладзёжнай арганізацыі Уладзіміра Ціханоўскага. Гаспадыня не чакала гасцей і была моцна ўражана іх візітам. Юнакі і дзяўчаты хутка расчысцілі двор, прынеслі дроў, а заадно пацікавіліся, чым яшчэ могуць быць карыснымі. Яніна Юльянаўна запэўніла моладзь, што ўвагі ёй хапае – сацыяльны работнік пільна сочыць, каб у пажылой жанчыны ўсё было ў парадку.

У гэты ж дзень маладыя людзі пабывалі і ля магілы Паўла, якую таксама расчысцілі ад снегу, пасля чаго схілілі галовы ў хвіліне маўчанне, аддаючы даніну павагі мужнаму земляку.