Паказалі выдатныя вынікі

Спорт

У  Маладзечне прайшла спартакіяда сярод ДЮСШ па настольным тэнісе сярод юнакоў і дзяўчат 2006 г. н. і маладзейшых.

Спартсмены аддзялення настольнага тэнісу ДЮСШ Валожынскага раёна Ягор і Мікалай Шчаголавы ў чарговы раз паказалі высокі ўзровень сваёй падрыхтоўкі і майстэрства. У камандным, а таксама ў парным заліках браты заваявалі 1-я месцы.  У асабістым заліку Ягор заняў 2-е месца, а Мікалай – 3-е. У міксце Ягор Шчаголаў і Ніна Маліноўская паказалі найлепшы вынік.

Віншуем спартсменаў і іх трэнера Дзмітрыя Ажарэльева.

Наш кар.