18-21 лютага, Мінск, пр. Пераможцаў, 14.
Цэнтральны экспанент выстаўкі — Садружнасць Незалежных Дзяржаў.
Слоган кніжнага форуму — «Кніга аб’ядноўвае людзей і краіны».
Асноўныя тэмы нацыянальнага стэнда — 30-годдзе СНД і Год народнага адзінства.
Праграма выстаўкі-кірмашу ўключае мерапрыемствы:
VII Міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час»;
прэзентацыі кніжных праектаў ад беларускіх выдавецтваў;
узнагароджанне пераможцаў Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі», пераможцаў міжнароднага конкурсу маладых літаратараў «Першацвет»;
творчыя сустрэчы, прэзентацыі кніг і праектаў, аўтограф-сесіі.
Кніжная галіна Беларусі ў 2020 годзе:
выпушчана 8205 кніг і брашур агульным тыражом больш як 21 млн экзэмпляраў;
сярэдні тыраж адной кнігі — 2571 экзэмпляр.
Крыніца: Міністэрства інфармацыі, Нацыянальная кніжная палата Беларусі