Да -26°С чакаецца ў Беларусі 18 лютага

Кругозор

Да 26 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі 18 лютага, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы месцамі па ўсходзе пройдзе невялікі снег. Удзень будзе без ападкаў. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца няўстойлівы 2-7 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 16-22 градусы марозу, месцамі — мінус 23-26, па поўдні — мінус 10-15. Удзень будзе 8-13 градусаў ніжэй за нуль, па паўднёвым захадзе — мінус 6-7.