Вакцынацыя супраць COVID-19

COVID-19

У Валожынскай раённай паліклініцы праводзіцца запіс грамадзян, якія жадаюць прышчапіцца супраць COVID-19.

Прышчэпка праводзіцца вакцынай “Гам-КАВІД-ВАК” (Спадарожнік V), распрацаванай расійскім Нацыянальным даследчым цэнтрам эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя М. Ф. Гамалеі, зарэгістраванай і дазволенай да прымянення Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Прышчапіцца могуць асобы, старэйшыя за 18 гадоў, якія не маюць медыцынскіх супрацьпаказанняў, з іх добраахвотнай згоды.

Перад вакцынацыяй праводзіцца абавязковы агляд медыцынскім работнікам на выпадак супрацьпаказанняў.

Вакцынацыя пройдзе ў два этапы: напачатку ўводзяць кампанент I у дозе 0,5 мілілітра ўнутрымышачна ў дэльтападобную мышцу (вонкавую паверхню верхняй трэці пляча). На 21-ы дзень уводзяць кампанент II у дозе 0,5 мілілітра ўнутрымышачна.

На працягу 30 хвілін пасля вакцынацыі забяспечваецца медыцынскі нагляд непасрэдна ў арганізацыі аховы здароўя, а ў далейшым медработнікам кантралюецца стан здароўя ў наступныя тры дні, а таксама на 5-6 дні. У першыя тры дні пасля вакцынацыі рэкамендуецца: не мачыць месца ін’екцыі, не наведваць саўну, лазню; не ўжываць алкаголь; пазбягаць празмерных фізічных нагрузак.

Для запісу на вакцынацыю можна звяртацца па тэлефонах:

 55733 – для жыхароў г. Валожына і прыпісных участкаў;

53525 – для жыхароў г. п. Івянец і прыпісных вёсак;

52237, 52826 – для жыхароў в. Ракаў і прыпісных вёсак;

33237 – для жыхароў зоны абслугоўвання Гародзькаўскай амбулаторыі;

44532 – для жыхароў зоны абслугоўвання Вішнеўскай амбулаторыі;

46252 – для жыхароў зоны абслугоўвання Пяршайскай амбулаторыі;

45437 – для жыхароў зоны абслугоўвання Багданаўскай амбулаторыі;

35367 – для жыхароў зоны абслугоўвання Падбярэзскай амбулаторыі.

Таксама можна запісацца пры наведванні ўчастковага ўрача агульнай практыкі, фельчара ФАПа па месцы жыхарства ці запоўніць форму на сайце УАЗ “Валожынская ЦРБ”. Пры запісе неабходна назваць свае поўныя прозвішча, імя і імя па бацьку, дату нараджэння, адрас, кантактны тэлефон, месца работы. У далейшым пры паступленні вакцыны з Вамі звяжуцца медыцынскія работнікі і запросяць на вакцынацыю.

Удакладніць наяўнасць супрацьпаказанняў ці іншую інфармацыю можна ў свайго ўрача агульнай практыкі ці на сайце УАЗ “Валожынская ЦРБ”.

Памятайце, самы надзейны спосаб перамагчы COVID-19 – гэта вакцынацыя! Абараніце сябе і сваіх блізкіх!

Раённая паліклініка