Цяжка ў вучэнні – лёгка ў баі

Безопасность и здоровье Общество

З мэтай удасканалення боегатоўнасці падраздзяленняў МНС на тэрыторыі Валожынскага ўчастка ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат” праведзены тактыка-спецыяльныя вучэнні.

Дадзены аб’ект – адзіны ў раёне, дзе выкарыстоўваецца хімічна небяспечнае рэчыва – аміяк. І хоць яго колькасць у вытворчасці невялікая, у магчымую зону заражэння трапляюць работнікі прадпрыемства.

Паводле легенды, у выніку рамонтных работ адбылася разгерметызацыя трубаправода і ўцечка аміяку ў памяшканні аміячнай кампрэсарнай. У дадзеным выпадку з’яўляліся вельмі важнымі дзеянні работнікаў прадпрыемства, асабліва аварыйнай брыгады цэха. Персанал павінен быў знайсці месца разгерметызацыі і перакрыць трубаправод, каб пазбегнуць далейшага выкіду атрутнага рэчыва, прывесці ў дзеянне стацыянарную арашальную сістэму. Работнікі МНС, што прыбылі да месца аварыі, у спецыяльных ахоўных касцюмах эвакуіравалі пацярпелага з цэха і для абмежавання распаўсюджвання атрутнага воблака стварылі вадзяную заслону, а ў месцы ўцечкі наклалі спецыяльны бандаж. Пастаўленая задача была выканана.