МНС папярэджвае!

Безопасность и здоровье

У сувязі з неспрыяльнымі метэаралагічнымі ўмовамі, што суправаджаюцца маразамі, моцнымі парывамі ветру, завеямі, снегападамі, снежнымі намецямі, галалёдам на дарогах, тратуарах і дваровых тэрыторыях, утварэннем значных аб’ёмаў снегу і лёду на дахах будынкаў і іншых аб’ектах, склалася складаная абстаноўка.

Ужо зарэгістраваны выпадкі абрушэння дахаў ад снеговой нагрузкі. Так у вёсцы Гразівец Чавускага раёна Магілёўскай вобласці 11 лютага на будынку СВК “Сасновы Бор” абваліўся шыферны дах на плошчы 100 кв. метраў, а 12 лютага – 180 кв. метраў жалезабетонных пліт даху будынка кароўніка філіяла “Бабовічы” ААТ “Гомельская птушкафабрыка”. Загінулі 7 галоў буйной рагатай жывёлы.

МНС просіць прыняць меры па ачыстцы дахаў прыватных жылых дамоў і гаспадарчых пабудоў. У выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый тэлефануйце па нумарах 101 ці 112.