Перапады тэмператур у дзённы і начны час, пераменлівае надвор’е прыносяць нямала небяспек. Ледзяшы, што ўтварыліся і звісаюць з брылёў і дахаў дамоў, часта становяцца прычынай траўмаў і няшчасных выпадкаў.
Каб не апынуцца ў бальніцы, выконвайце простыя рэкамендацыі выратавальнікаў.
- Выбірайце бяспечны маршрут. Лішні раз рызыкаваць і праходзіць пад навіслымі ледзяшамі не варта.
- У адлігу трымайцеся далей ад дамоў! Асаблівую ўвагу звяртайце на брылі будынкаў.
- Ніколі не ігнаруйце аб’явы “Асцярожна: ледзяшы!”.
- Ледзяшы часцей за ўсё ўтвараюцца над вадасцёкамі, гэтыя месцы фасадаў дамоў асабліва небяспечныя. Абыходзьце іх бокам, пажадана на адлегласці не менш за тры метры.
- Ніколі не стойце пад ледзяшамі.
- Калі падчас руху вы пачулі наверсе падазроны шум, ні ў якім разе не спыняйцеся і не падымайце галаву. Магчыма, гэта сход снегу або ледзяной груды. Як мага хутчэй прыцісніцеся да сцяны.
- Асаблівую ўвагу надавайце бяспецы дзяцей. Раскажыце ім, што падчас адлігі нельга гуляць пад карнізамі дахаў дамоў. Уважліва сачыце за малымі падчас прагулкі, не пакідайце без нагляду!