Тэатры Беларусі

Культура

У Беларусі 28 прафесійных тэатраў*:

15 драматычных,

7 лялечных,

1 эстрадны,

2 маладзёжныя,

1 оперы і балета,

1 юнага гледача,

1 музычны.

 

Тэатры прадставілі 1065 спектакляў, сярод іх:

161 новая пастаноўка,

351 пастаноўка беларускіх аўтараў,

471 пастаноўка для дзяцей.

Тэатры краіны наведалі 692,7 тыс. гледачоў.

Самыя наведваемыя тэатры:

Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі — 112,5 тыс. наведванняў,

Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр — 65,5 тыс.,

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа — 32,2 тыс.,

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы — 30,8 тыс.,

Магілёўскі абласны драматычны тэатр — 30,6 тыс.,

Гродзенскі абласны тэатр лялек — 30,2 тыс.

* Тут і далей — даныя за 2020 год.

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.