Жыхароў Валожыншчыны сардэчна віншуем з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
23 лютага адзначаецца свята моцных і мужных людзей, прафесія якіх – абараняць Радзіму, захоўваць мір, цішыню і спакой.
Выказваем удзячнасць гарнізону воінскай часці 30695, а таксама ўсім пакаленням абаронцаў – тым, хто калісьці стаяў на варце тэрытарыяльнай цэласнасці нашай дзяржавы, хто сёння нясе баявую вахту, і тым, хто яшчэ рыхтуецца працягваць гэту місію, вучыцца ў Сувораўскім вучылішчы, заканчвае ваенную ВНУ або факультэт. Асаблівая падзяка ветэранам вайны і воінскай службы, людзям, якія прысвяцілі жыццё служэнню Айчыне, хто беражэ, захоўвае і перадае вопыт, веды і майстэрства маладому пакаленню беларускай арміі.
Наша агульная задача – захоўваць шматвяковыя традыцыі, прымнажаць сілу і моц краіны, ствараць умовы для яе далейшага развіцця і ўмацавання аўтарытэту ва ўсім свеце. Кожны з нас, выконваючы сваю работу добрасумленна і адказна, можа ўнесці свой уклад у гэту высакародную справу.
У Дзень абаронцаў Айчыны жадаем усім валожынцам моцнага здароўя, удачы і поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях, міру і згоды кожнай сям’і!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў