Паважаныя валожынцы! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Общество

 

Гэта свята нездарма лічыцца адным з самых шануемых і пачэсных. Сімвалізуючы непарыўную сувязь пакаленняў, пераемнасць патрыятычных традыцый, яно сведчыць, што доблесць, гераізм, адвага і мужнасць застаюцца вечнымі каштоўнасцямі для нашага народа і дзяржавы.

У Дзень абаронцаў Айчыны мы віншуем тых, хто абараняў нашу свабоду і незалежнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны, быў прыкладам самаахвярнага служэння Бацькаўшчыне ў пасляваенны перыяд, з доблесцю і гонарам выконваў інтэрнацыянальны абавязак. Мы шчыра віншуем усіх, хто цяпер беражэ краіну і ўмацоўвае яе суверэнітэт.

Жадаю ўсім поспехаў у жыцці, надзейнага тылу і верных сяброў. Шчасця, дабрабыту, добрага здароўя і сілы духу, мірнага неба над галавой і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Алег СЕМЯНЧУК,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання