Каб быць з цукрам

Общество

Сёлета пад палеткі цукровых буракоў у раёне было адведзена 2710 гектараў плошчы ў шасці сельгаспрадпрыемствах. Зараз пачалася ўборка салодкага кораня.

Збор гэтай тэхнічнай культуры ідзе цалкам механізавана. Усе гаспадаркі забяспечаны камбайнамі і спецыяльнымі прыстасаваннямі да трактароў. Ужо ўбраны 441 гектар, ці 16,3 працэнта ад плана. Сярэдняя ўраджайнасць караняплода складае 405 цэнтнераў з гектара, што значна вышэй за мінулагодні паказчык (356 цэнтнераў з гектара).

Пакуль што ў лідары вырваліся земляробы КСУП “Сугвазды-агра”, якія збіраюць па 410 цэнтнераў з гектара цукровых буракоў.

Штодня на Гарадзейскі цукровы камбінат з Валожыншчыны пастаўляецца салодкай сыравіны 110 працэнтаў ад запланаванай колькасці.

Алена ЗБІРЭНКА.

 



Добавить комментарий