“Ад зерня – колас, ад слова – мова”

Культура

Супрацоўнікі ДУ “Валожынскі краязнаўчы музей” падрыхтавалі музейны ўрок “Ад зерня – колас,   ад слова – мова” да Міжнароднага Дня роднай мовы.

Даступная для дзяцей інфармацыя па гісторыі мовы,  яе значэнне ў жыцці беларускага грамадства чаргуецца з цікавымі загадкамі, крыжаванкамі, рэбусамі і пазнавальнымі інтэрактыўнымі заданнямі.

З нагоды гэтай падзеі ў музеі арганізавана выстава з фондаў музея  “Беларуская мова – мелодыя сэрца”.

Наведвальнікі могуць разгледзіць беларускія падручнікі  70-80 гадоў,  розныя віды слоўнікаў, пазнаёміцца з паэтычнымі  творамі вядомых класікаў і нашых землякоў, якія прысвечаны  роднай  мове.

Звесткі прадастаўлены раённым краязнаўчым музеем.