У пошуках рынка збыту

Общество

На нацыянальнай выставе Рэспублікі Беларусь у Казахстане “БЕЛЭКСПА-2011”, якая праходзіла з 7 па 10 верасня ў горадзе Алматы, была шырока прадстаўлена і прадукцыя Валожынскага філіяла ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат”.

У першую чаргу былі прапанаваны такія новыя віды прадукцыі, як сухое абястлушчанае малако, сухая малочная сыроватка і казеін, а таксама 16 відаў цвёрдых сычужных сыроў і масла “Сялянскае” 72,5-працэнтнай тлустасці. Калі валожынскія сыры і масла прадавалі ў Казахстане і дагэтуль (тут плануецца толькі павялічыць аб’ёмы продажу), то новая прадукцыя патрабуе прасоўвання на міжнародным рынку і заключэння новых кантрактаў на пастаўкі. Таму і вядзе прадпрыемства актыўныя пошукі рынкаў збыту. Дэлегацыя, у склад якой увайшлі намеснік дырэктара па камерцыйнай частцы ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат” Галіна Фёдараўна Мандрык і спецыяліст камерцыйнага аддзела Валожынскага філіяла Наталля Анатольеўна Жамоздзік, вяла актыўныя перамовы з патэнцыяльнымі пакупнікамі. Зараз у стадыі распрацоўкі знаходзіцца заключэнне шэрага кантрактаў.

Усяго ў выставе ўдзельнічалі 193 беларускія прадпрыемствы.

Святлана СУХАДОЛЕЦ.

 



Добавить комментарий