“Пра мужнасць, Айчыну і малую радзіму”

Общество

У Валожынскім краязнаўчым музеі адкрылася выставаз фондаў музея: “Пра мужнасць, Айчыну і малую радзіму” да Дня абаронца Айчыны.

Наведвальнікі могуць убачыць калекцыю паштовак з Днём Савецкай Арміі і Ваенна-Марскога Флота, фатаграфіі з армейскіх будняў нашых землякоў, кіцелі  капітана і сяржанта пач. 70—ых гадоў, ваенныя білеты, марскі бінокль, дзембельскія  фотаальбомы і др.

Да выставы падрыхтавана цікавая інфармацыя — летапіс Савецкай Арміі і Ваенна-Марскога Флота.

Звесткі прадастаўлены раённым краязнаўчым музеем.