У агульнай колькасці насельніцтва Беларусі мужчыны складаюць 46,2% (4351,4 тыс.)*.
Размеркаванне колькасці мужчын па абласцях і Мінску*:
Брэсцкая — 14,4%,
Віцебская — 12%,
Гомельская — 14,7%,
Гродзенская — 10,9%,
Мінская — 15,8%,
Магілёўская — 11%,
Мінск — 21,2%.
Сярэдні ўзрост мужчын у Беларусі — 38 гадоў:
36,9 — у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу,
41,5 — у сельскай мясцовасці.
Узровень занятасці мужчын у працаздольным узросце** — 80,4%.
Сярэдні ўзрост занятых мужчын складае 42 гады.
Кожны чацвёрты мужчына, заняты ў эканоміцы краіны, ва ўзросце 16-30 гадоў.
Пераважна мужчынскія віды дзейнасці:
будаўніцтва;
транспарт, складзіраванне, паштовая і кур’ерская сферы;
сельская, лясная і рыбная гаспадарка;
прамысловасць;
інфармацыя і сувязь.
Ні адна са сфер дзейнасці не абыходзіцца без мужчынскага ўдзелу.
Сярэдні ўзрост заключэння першага шлюбу — 28,3 года, паўторнага — 41,5 года.
З ліку мужчын ва ўзросце 15 гадоў і старэйшым:
62% былі ў шлюбе або ў незарэгістраваных адносінах,
23% — ніколі не былі ў шлюбе,
13% — разведзеныя, разышліся або аўдавелыя.
* Паводле даных перапісу насельніцтва 2019 года, у працэнтах да агульнай колькасці мужчын.
** Паводле даных перапісу насельніцтва 2019 года.
Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.