Беларусь — Расія: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

Важное Общество

Расія з’яўляецца асноўным гандлёвым партнёрам Беларусі. Аб’ём знешняга гандлю таварамі з Расіяй у 2020 годзе ў параўнанні з 1996-м павялічыўся ў 4,5 раза.

Аб’ём знешняга гандлю таварамі ў 2020 годзе — $29,5 млрд.

У агульным аб’ёме экспарту беларускіх тавараў на долю Расіі прыпадала 45,2% — $13,1 млрд.

Імпарт тавараў з Расіі склаў 50,2% у агульным аб’ёме імпарту Беларусі — $16,4 млрд.

Беларусь экспартавала:

малако і малочную прадукцыю — $2001,1 млн,

мяса і мясныя субпрадукты — $525,2 млн,

грузавыя аўтамабілі — $342,5 млн,

трактары і седлавыя цягачы — $317,3 млн,

мэблю, уключаючы медыцынскую, — $281,6 млн.

Беларусь імпартавала:

нафту сырую, уключаючы газавы кандэнсат, — $3441 млн,

прыродны газ — $2453,3 млн,

чорныя металы і вырабы з іх — $1674,5 млн,

легкавыя аўтамабілі — $566,1 млн,

часткі і прылады для аўтамабіляў і трактароў — $128,6 млн.

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.