Ёсць дзе займацца фізкультурай

Общество Спорт

Дзяржаўная ўстанова “Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” не першы год супрацоўнічае з МБГА “Белая кветка”, якім кіруе Мікалай Балбуцкі. У апошні час гэта грамадская арганізацыя падтрымала сацыяльную ўстанову ў вельмі важнай справе – абсталяванні спартыўнай залы ў аддзяленні дзённага наведвання для інвалідаў.

На спонсарскія сродкі работнікі цэнтра закупілі інвентар – гантэлі, фітболы, стэп-пляцоўкі, гімнастычныя палкі, дыванкі, мячы, хулахупы і іншае. Дзякуючы намаганням супрацоўнікаў і падтрымцы дабрачынцаў, нядаўна ў ЦТСАН пачаў працаваць гурток “ФізкультУРА!” для людзей з інваліднасцю. Паўнацэнна займацца ў спартзале могуць і пажылыя наведвальнікі.

Наш кар.