Парывісты вецер і да +14°С чакаецца ў Беларусі 26 лютага

Кругозор

Парывісты вецер і да 14 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 26 лютага, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Уначы чакаецца пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Удзень будзе воблачна з праясненнямі, месцамі пройдуць невялікія дажджы. У начны і ранішні час месцамі чакаецца слабы туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, заходні 5-10 м/с, удзень з парывамі да 14 м/с, месцамі па Віцебскай вобласці — да 15-18 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 6-12 градусаў цяпла, у паўднёва-заходніх раёнах — да плюс 14.