Расце аўтарытэт «Белай Русi»

Общество

На Савеце Мінскай абласной арганізацыі РГА “Белая Русь” прагучала прапанова аб ператварэнні аб’яднання ў Партыю Народнага Адзінства “Белая Русь”. У рабоце Савета прымала ўдзел старшыня раённай арганізацыі Наталля Анатольеўна Чарнышова. 

У раённай арганізацыі па стану на 1 верасня ў 35 пярвічках налічвалася 735 членаў. У актыве аб’яднання – дзесяткі акцый і мерапрыемстваў, якія садзейнічалі фарміраванню яго пазітыўнага іміджу. Пра карысную дзейнасць “Белай Русі” ў раёне мы папрасілі расказаць Н. А. Чарнышову.

– У грамадскіх прыёмных валожынскай “Белай Русі” вялі прыёмы міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Марыянна Шчоткіна, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Валерый Міцкевіч. Такія прыёмы павышаюць аўтарытэт аб’яднання і даюць магчымасць грамадзянам рашаць свае праблемы на месцы.

Штогод раённая арганізацыя праводзіць урачыстасці, прысвечаныя Дню Перамогі. Увагай сагрэты ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, удовы ветэранаў. Кожнаму ветэрану ўручаюцца кветкі, у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – паштоўкі і сувеніры.

Не абдзелены ўвагай аб’яднання і маладыя. Праведзены конкурс шматдзетных сем’яў. Усе дзеці атрымалі салодкія падарункі. У пачатку новага навучальнага года адбылося віншаванне шматдзетных маці будучых першакласнікаў.

У час пасяўных і ўборачных кампаній перадавікам сельскагаспадарчай працы былі ўручаны каштоўныя падарункі. Грамату аб’яднання і падарунак атрымала актывістка пярвічнай арганізацыі ЦРБ, сястра-гаспадыня рэабілітацыйнага аддзялення Д. В. Кербедзь. Узнагароды атрымалі і лепшыя педагогі раёна, якія прымалі ўдзел у раённым конкурсе “Настаўнік года”.

Валожынская раённая арганізацыя прымае самы актыўны ўдзел у падрыхтоўцы да правядзення 15 юбілейнага Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2011” у Маладзечне.

Не застаецца “Белая Русь” у баку і ад такой важнай справы, як барацьба за здаровы лад жыцця. Каманда раённай арганізацыі заняла другое месца на міжтэрытарыяльным турніры па валейболу.

Можна смела сказаць, што жыццё Валожынскай раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” шматграннае і актыўнае.

 



Добавить комментарий