Тэхніка і людзі многім вызначаюць поспех на вясеннім полі

Аграрный сектор и промышленность

У рамонтнай майстэрні ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка” ідзе падрыхтоўка сельскагаспадарчай тэхнікі гаспадарак раёна да пасяўной кампаніі 2021 года.

На рамонце знаходзяцца 5 адзінак трактароў “МТЗ” марак 3022, 1221, 82, 3522, якія сюды накіравалі ААТ “Агра-Дубінское”, КСУП “Падбярэззе” і “Валожынскае”. Работы праводзяцца пад кіраўніцтвам загадчыка рамонтнай майстэрні Аляксандра Антонавіча Рафаловіча.

Створаны чатыры брыгады ў складзе 2-3 чалавек. Ліквідацыяй пашкоджанняў і паломак займаюцца вопытныя слесары па рамонце сельгасмашын і абсталявання Іван Ільіч Буракоўскі, Раман Антонавіч Карабан, Аляксандр Аляксандравіч Загорскі, Дзмітрый Пятровіч Садоўскі, Сяргей Валер’евіч Басько, майстар-наладчык па тэхнічным абслугоўванні машынна-трактарнага парка Аляксандр Міхайлавіч Бацян. Побач з майстрамі сваёй справы практычныя навыкі ў будучай прафесіі спасцігае навучэнец Ашмянскага каледжа Мікалай Цвірко.

На аднаўленні сельскагаспадарчых агрэгатаў заняты майстар-наладчык Юрый Васільевіч Ланько, слесар Дзмітрый Андрэевіч Бандарык, токар Андрэй Канстанцінавіч Бандарык.

Разам з гэтым у майстэрні вядуцца зварачныя, такарныя і пусканаладачныя работы. Наладчык сельгасмашын і трактароў Аляксандр Мікалаевіч Косік задзейнічаны на абслугоўванні і рамонце электраабсталявання трактароў і сельгастэхнікі, рамонт рухавікоў унутранага згарання ажыццяўляе слесар Аляксандр Сямёнавіч Крэк.

Кожны з іх на сваім рабочым месцы стараецца не падвесці аграрыяў, бо разумее: ад якаснай падрыхтоўкі тэхнікі да сяўбы ў многім залежыць поспех на вясеннім полі.