Ахова здароўя Беларусі гатова да трэцяй хвалі COVID-19 — Піневіч

COVID-19

 Сістэма аховы здароўя Беларусі гатова да прыходу трэцяй хвалі захворвання, што выклікаецца каранавірусам новага тыпу. Аб гэтым заявіў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч у эфіры тэлеканала «Беларусь 1», паведамляе БЕЛТА.

«Захваральнасць крыху павінна быць павялічана. Яна звязана з хвалепадобнай практыкай эпідэмічнага працэсу. І далучаецца вірус грыпу», — адзначыў Дзмітрый Піневіч. Але сітуацыя кантралюемая дзякуючы таму, што 40 працэнтаў насельніцтва прышчэплена ад грыпу. Таксама пасажырапаток у краіну цяпер невялікі. «Мы даволі ўважліва маніторым штамы (мадыфікаваныя штамы COVID-19. — Заўвага БЕЛТА). У нас іх няма, не знойдзены — ні брытанскі, ні паўднёваафрыканскі. Мы штодзённа маніторым сітуацыю ў нашых калег на Захадзе і на Усходзе», — дадаў ён.

Беларускія медыкі таксама робяць стаўку на вакцынапрафілактыку ад каранавіруса. «Яна павінна даць свой эфект. «Спадарожнік V» — добры прэпарат, ён зарэгістраваны ў нас першых пасля Расійскай Федэрацыі. Яго паказанні пашыраны ўжо — 60+. Гэта для нас вельмі важна. Таксама мы атрымалі добрую вакцыну з Кітая. І ў пятніцу разліта доследная серыя «Спадарожніка V» на «Белмедпрэпаратах». Думаю, у канцы сакавіка атрымаем прамысловую серыю вакцыны», — рэзюмаваў Дзмітрый Піневіч.