ВУЧНЁЎСКАЯ ДАПАМОГА

Общество

У гэтыя цёплыя восеньскія дзянькі спяшаюцца дапамагчы сельгасарганізацыям ва ўборцы “другога хлеба” школьнікі раёна.

Зараз штодзень на палетках гаспадарак працуюць каля 700 вучняў. Распачаліся сельгасработы з 5 верасня. Спачатку на ўборку бульбы выйшлі сельскія старшакласнікі: з Багданаўскага, Сакаўшчынскага, Дубінскога, Пяршайскага, Каменскага, Дорскага і Вайганаўскага вучэбна-педагагічных комлексаў, а таксама Івянецкай і Суднікаўскай школ. Затым да іх далучыліся і гарадскія вучні. Справіцца з уборкай ураджаю ў самыя сціслыя тэрміны дапамагаюць яны КСУП “Падбярэззе”, КУП “Сівіца”, СВК “Пяршаі-2003”, ААТ “Агра-Дубінское”, УП “Івянецкая крыніца” і ААТ “Агра-Доры”.

Святлана СУХАДОЛЕЦ.

 



Добавить комментарий