Валожынскія праваахоўнікі адзначаюць прафесіянальнае свята

Закон и порядок Общество

4 САКАВІКА – Дзень беларускай міліцыі

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны  Валожынскага раённага аддзела ўнутраных спраў!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём беларускай міліцыі!

З гэтай нагоды хочацца выказаць словы падзякі і павагі людзям, якія прысвяцілі сваё жыццё ахове грамадскага правапарадку і законнасці, прафілактыцы злачыннасці. Вы ўносіце важкі ўклад у забеспячэнне правапарадку і сацыяльна-палітычнай стабільнасці грамадства. Служыце ў будні і святы, у любы час дня і ночы спяшаецеся на дапамогу, паказваеце высокі прафесіяналізм, выконваючы складаныя аператыўныя задачы.

Шаноўныя праваахоўнікі, вы ўвасабляеце лепшыя чалавечыя якасці: адказнасць, мужнасць, гатоўнасць прыйсці на дапамогу і ўменне дзейнічаць у экстрэмальных сітуацыях. Няхай бездакорнае выкананне службовых абавязкаў, вернасць прысязе, кампетэнтнасць спадарожнічаюць вашай нялёгкай і адказнай службе.

Дзякуй за добрасумленную працу! Моцнага вам здароўя, святочнага настрою, поспехаў у высакароднай справе, шчасця і дабрабыту вам і вашым сем’ям.

Яўген КРУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Пётр БІБІК, старшыня раённага Савета дэпутатаў

 

Паважаныя ветэраны і калегі!

Віншую вас з Днём беларускай міліцыі!

 У гэты святочны дзень хочацца аддаць даніну павагі ўсім супрацоўнікам органаў унутраных спраў, якія ў розныя часы выконвалі і працягваюць выконваць важную місію па абароне суайчыннікаў і падтрыманні правапарадку ў краіне. Сённяшнія міліцыянеры з гонарам нясуць службу. Сваімі ўчынкамі яны даказваюць, што многім гатовы ахвяраваць дзеля міру ў краіне і ні на крок не адступяць перад любой небяспекай.

 Жадаю праваахоўнікам і іх блізкім дабрабыту, поспехаў ва ўсіх пачынаннях, здароўя і шчасця.

Віктар ЯКУТОВІЧ,

старшыня Валожынскай пярвічнай грамадскай арганізацыі ветэранаў ОУС і УВ

 

Паважаныя калегі, дарагія ветэраны!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Больш за стагоддзе беларуская міліцыя з’яўляецца надзейнай апорай дзяржавы і абаронай для народа. Праваахоўнікі кожны дзень словам і справай даказваюць вернасць Прысязе, забяспечваюць парадак і стабільнасць на вуліцах гарадоў і вёсак.

Разам з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў служаць іх родныя і блізкія. Менавіта вы цяплом сваіх сэрцаў падтрымліваеце мужоў, сыноў, бацькоў, братоў і з’яўляецеся для іх надзейным тылам.

Асобныя словы ўдзячнасці хочацца выказаць ветэранам праваахоўных органаў. Кожны з вас заслугоўвае павагі і служыць прыкладам для маладых калег.

Жадаю вам, шаноўныя вартавыя парадку, і вашым сем’ям шчасця, пабольш светлых і радасных дзён, моцнага здароўя, міру і дабрабыту!

Дзмітрый ВЯРОЎЧЫК,

начальнік РАУС