ДОБРАСУМЛЕННАЙ ПРАЦАЙ ПРЫМНАЖАЛІ ДАБРАБЫТ:

Аграрный сектор и промышленность Важное Общество

на Валожыншчыне ўшанавалі лепшых па выніках работы за мінулы год

 У мінулую пятніцу ў кінатэатры «Юнацтва» райцэнтра прайшло ўрачыстае падвядзенне вынікаў работы арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў і членаў працоўных калектываў раёна за 2020 год. Сёлетняе мерапрыемства адметна тым, што Ганаровыя граматы і падзячныя лісты атрымала значна больш людзей, чым раней – 85 чалавек! Як адзначыў старшыня райвыканкама Яўген Круковіч, усе, каго запрашалі ў той дзень на сцэну, дастойны шчырай падзякі за працу ў імя росквіту Валожыншчыны, адданасць прафесійнаму абавязку, за вернасць лепшым працоўным традыцыям.

Па словах кіраўніка раёна, вынікі работы за 2020 год сведчаць пра значныя дасягненні ў развіцці аграпрамысловага комплексу і рэалізацыі намечаных сацыяльна-эканамічных прыярытэтаў. Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг у цэлым па раёне склала 281,4 млн. рублёў, тэмп росту да ўзроўню адпаведнага перыяду мінулага года 121,4%. Атрыманы прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі на суму 23,3 млн рублёў (181,7%). Узровень рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі па раёне за мінулы год склаўся станоўчы – 10,2%, рэнтабельнасць продажаў – 8,3%. Тэмп росту аб’ёмаў прамысловай вытворчасці склаў 113,6%. Валавая вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі дасягнута на ўзроўні 108,9%. А значыць, закладзены трывалы падмурак для далейшага росту эканамічнага патэнцыялу.

Падзякавалі валожынскім рупліўцам і ганаровыя госці пятнічнага мерапрыемства – кіраўнік спраў Мінскага аблвыканкама Уладзімір Гурыновіч, старшыня Маладзечанскага рённага Савета дэпутатаў Андрэй Паукшта і галоўны спецыяліст Людміла Скляр, старшыня Барысаўскага райсавета дэпутатаў Пётр Навіцкі. Уладзімір Аляксандравіч дадаткова выканаў ганаровую місію, уручыўшы Падзяку старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу, прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё вобласці абутніку раённага камбіната бытавога абслугоўвання насельніцтва Ліліі Сасноўскай і галоўнаму аграному ААТ «Багданаўскае» Віктару Трусу.

Старшыні сельвыканкамаў Валожыншчыны парадаваліся за калегу з Гародзькаў. Ганна Францаўна САДОЎСКАЯ атрымала на свяце некалькі ўзнагарод.
Кіраўнік спраў Мінскага аблвыканкама Уладзімір ГУРЫНОВІЧ уручыў Падзяку за подпісам губернатара вобласці абутніку раённага камбіната бытавога абслугоўвання Ліліі САСНОЎСКАЙ.

Узнагароды знайшлі членаў калектыву медыцынскіх работнікаў.

 

Шмат годных слоў прагучала ў адрас ААТ » Агра-Дубінское» і яго рупліўцаў.

У папярэднім нумары раённай газеты мы расказалі пра ўсіх, хто па выніках работы за мінулы год занесены на раённую Дошку гонару. А цяпер назавём людзей, якія за добрасумленную працу, прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна па выніках працы за 2020 год атрымалі Падзяку старшыні раённага выканаўчага камітэта. Гэта ўрач-эндаскапіст установы аховы здароўя «Валожынская цэнтральная раённая бальніца» Антон Дубінка, галоўная медыцынская сястра Вольга Бітэль, медсястра прыёмнага аддзялення Паліна Пашкоўская, санітарка раённай паліклінікі Валянціна Паўлоўская, галоўны ўрач раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Павел Сарока, начальнік аховы пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Валожынскага РАНС Аляксей Цішэвіч, сацыяльны работнік Вольга Саўчук, настаўнік пачатковых класаў сярэдняй школы № 1 г. Валожына Святлана Родзевіч, трэнер-выкладчык дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Аляксандр Чарняўскі, старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў Віктар Субач. Таксама сярод узнагароджаных – галоўны інжынер ААТ «Агра-Дубінское» Казімір Багуслаўскі, вадзіцель гэтай жа гаспадаркі Васіль Сак і аператар машыннага даення Наталля Сырых, вадзіцель КСУП «Сакаўшчына-Агра» Віктар Крамянецкі і галоўны бухгалтар Кацярына Ракса, работнікі КСУП «Сівіца» – дыспетчар Марына Унук, жывёлавод Таццяна Голуб і галоўны заатэхнік Ала Каласко. Падзяку атрымалі ветфельчар КСУП «Пяршаі-2014» Вольга Алексютовіч і вадзіцель Сяргей Голуб, галоўны аграном КСУП «Валожынскае» Дзмітрый Кулік і брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі Ірына Мацкевіч, інжынер па ахове працы сельскагаспадарчага ўпраўлення «Бабровічы» ўнітарнага прадпрыемства «Мінскаблгаз» Леангіна Ражанская і аператар па штучным асемяненні жывёл Леанід Шарко, аператар машыннага даення КСУП «Падбярэззе» Таццяна Каранік, жывёлавод ААТ «Суднікаўскі» Юрый Сяўрук, брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі ААТ «Багданаўскае» Вольга Арцюкевіч і жывёлавод з гэтай жа гаспадаркі Аляксандр Шынгер, аператар машыннага даення ТАА «Адамова-Агра» Святлана Жукоўская і аператар машыннага даення Дзмітрый Конаўка, загадчык зернясклада КСУП «Гародзькаўскае» Святлана Сабалеўская і трактарыст-машыніст Гурген Еўрумян, ветэрынарны ўрач-эпізаатолаг Валожынскай раённай ветэрынарнай станцыі Наталля Барадака, загадчык Івянецкай участковай ветлячэбніцы Мікалай Гарушка і намеснік начальніка азначанага прадпрыемства Раіса Федаровіч. За Падзячным лістом на сцэну падымаліся вадзіцель ААТ «Валожынская райаграпрамтэхніка» Уладзімір Русіновіч і трактарыст Дзмітрый Стэльмашэнка, вадзіцель філіяла «Аўтамабільны парк № 14» ААТ «Мінаблаўтатранс» Дзяніс Станкевіч, вадзіцель філіяла КУП «Мінскаблдарбуд»-«ДРБУ № 167» Андрэй Падлужны і дарожны рабочы Сяргей Шчука, вадзіцель Валожынскага філіяла ДП «Мінаблпаліва» Уладзімір Загорскі і дрывакол Дзмітрый Літвіновіч, майстар па рамонце ААТ «Валожынскі льнокамбінат» Дзмітрый Петрычэнка, закройшчык раённага камбіната бытавога абслугоўвання Алена Кушаль, электрагазазваршчык РУП «Валожынскі жылкамунгас» Аляксандр Радзівілка і майстар Павел Сухінін, прараб ДУП «Валожынскае ПМС» Станіслаў Звонік і трактарыст Андрэй Нікалаёнак, вытворца паўфабрыкатаў з мяса птушкі філіяла ТДА «Юлайн» г. Маладзечна ў Івянцы Аляксей Равяка і жылоўшчык мяса і субпрадуктаў Наталля Шаўчук, повар 5 разраду Валожынскага райспажыўтаварыства Галіна Шакун, галоўны спецыяліст Цэнтра банкаўскіх паслуг № 605 ААТ «ААБ Беларусбанк» у г. Валожыне Алена Кірыенка і вядучы спецыяліст Цэнтра банкаўскіх паслуг № 514 у г. Валожыне Рэгіянальнай дырэкцыі па Мінскай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк» Жанна Маркевіч.

У РУП «Валожынскі жылкамунгас» ганарацца работнікамі і іх вынікамі.

Штодзённай стараннасцю, вопытам і майстэрствам гэтыя людзі заслужылі самую высокую ацэнку сваёй працы.

 

Як і абяцалася раней, на свяце былі падведзены вынікі раённага конкурсу на лепшае афармленне арганізацый і прылеглай тэрыторыі да Новага года. Пераможцамі сталі ААТ «Валожынскі льнокамбінат», СГУ «Бабровічы» УП «Мінскаблгаз», РУП «Валожынскі жылкамунгас», Гародзькаўскі сельскі выканаўчы камітэт – за лепшае навагодняе афармленне вуліцы Маладзёжнай у аграгарадку Гародзькі. Як адзначыў кіраўнік раёна, ён быў прыемна ўражаны стараннямі жыхароў, а таму паабяцаў выканаць адно іх агульнае пажаданне. Яго не замарудзілі выказаць, таму ў Гародзьках сёлета будзе пабудавана новая дзіцячая пляцоўка!

За лепшае навагодняе афармленне ўстаноў культуры раёна ўзнагароджаны аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. А за лепшае навагодняе афармленне прыватнага домаўладання дыпломы атрымалі жыхар вёскі Янішкі Вішнеўскага сельсавета Пётр Александровіч, Таццяна Варапаева з Івянца, Дзмітрый Грышалевіч з Суднікаў, а таксама Ева Філіповіч з вёскі Раднікі.

Жамчужынай свята стала выступленне Алёны ЛАНСКОЙ.

Мерапрыемства праходзіла хоць і ва ўрачыстым, але цёплым фармаце. Арганізатары парадавалі гледачоў лазерным шоу, выдатным канцэртам, падрыхтаваным самадзейнымі артыстамі і калектывамі раёна. А жамчужынай свята стала выступленне заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь, прадстаўніцы Беларусі на конкурсе песні «Еўрабачанне», уладальніцы «Гран-пры» Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар», лаўрэата міжнародных музычных конкурсаў Алёны Ланской.

Сяргей САДОЎСКІ

Фота Сяргея БОБРЫКА