Занятым у эканоміцы павінен быць кожны працаздольны грамадзянін

Важное Общество

На Валожыншчыне па-ранейшаму працягвае сваю дзейнасць пастаянная камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва. Ёй праводзіцца значная работа ў кірунку павелічэння колькасці грамадзян, што заняты ў эканоміцы краіны. Кожны 2-і і 4-ы чацвер месяца ў каб. № 406 на чацвёртым паверсе райвыканкама (г. Валожын, пл. Свабоды, 2) праходзяць пасяджэнні. Штодзённа (акрамя выхадных) з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па любых пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю камісіі, можна звяртацца да яе сакратара ў каб. № 224 ці па тэлефоне: 8-01772 62795.

Больш падрабязна пра дзейнасць камісіі можна прачытаць на сайце райвыканкама, там жа ўтрымліваецца інфармацыя адносна нарматыўна-прававой базы, што рэгламентуе яе работу.

Асноўнай задачай камісіі з’яўляецца каардынацыя работы па рэалізацыі норм Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 года № 3 “Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва” ў тым ліку праз:

  • аказанне працаздольным грамадзянам, што не заняты ў эканоміцы, садзейнічання ў працаўладкаванні;
  • аказанне кансультацыйнай, метадычнай і прававой дапамогі па пытаннях працаўладкавання і (ці) самазанятасці;
  • арганізацыю работы па інфармаванні (паведамленні) грамадзян пра тое, што інфармацыя адносна іх утрымліваецца ў базе даных працаздольных грамадзян, якія не заняты ў эканоміцы;
  • фарміраванне спіса працаздольных грамадзян (не занятых у эканоміцы), што аплачваюць паслугі, устаноўленыя Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, па цэнах (тарыфах), якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных  затрат на іх аказанне;
  • разгляд заяў працаздольных грамадзян (не занятых у эканоміцы) ці членаў іх сем’яў аб поўным ці частковым пазбаўленні ад аплаты паслуг з кампенсацыяй затрат у сувязі з цяжкай жыццёвай сітуацыяй (заявы прадастаўляюцца па ўстаноўленай форме ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах);
  • каардынацыю шырокамаштабнай інфармацыйнай работы па тлумачэнні сацыяльна-працоўных гарантый, што прадастаўляюцца дзяржавай грамадзянам, арыентацыі грамадзян на ажыццяўленне легальнай дзейнасці;
  • арганізацыю і каардынацыю работы зацікаўленых органаў і арганізацый па правядзенні прафілактычнай работы, скіраванай на рэсацыялізацыю асоб, што вядуць асацыяльны лад жыцця;
  • правядзенне іншых мерапрыемстваў у рамках рэалізацыі Дэкрэта № 3.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 красавіка 2018 года № 314 устаноўлена: грамадзяне, якія ўключаны ў спіс працаздольных, не занятых у эканоміцы, аплачваюць па цэнах (тарыфах), што забяспечваюць поўнае кампенсаванне эканамічна абгрунтаваных затрат на аказанне паслуг:

– гарачае водазабеспячэнне з 1 студзеня 2019 года;

– газазабеспячэнне пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў з 1 мая 2021 года;

– цеплазабеспячэнне з 1 мая 2021 года.

Дзеянне заканадаўства распаўсюджваецца на грамадзян Рэспублікі Беларусь незалежна ад месца іх пражывання. Такія грамадзяне павінны быць плацельшчыкамі жыллёва-камунальных паслуг і ўласнікамі, наймальнікамі ці арандатарамі жылога памяшкання, членамі арганізацыі забудоўшчыкаў, дольшчыкамі, якія заключылі дагавор долевага будаўніцтва, лізінгаатрымальнікамі і г. д.

Калі грамадзяніну даведзена інфармацыя пра тое, што ён уключаны ў базу даных, але ён з гэтым не згодны, неабходна звярнуцца ў камісію з дакументамі, якія пацвярджаюць занятасць.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ