Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены ў Беларусі 12 сакавіка з-за моцнага ветру

Кругозор

Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены ў Беларусі 12 сакавіка з-за моцнага ветру, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (снег, мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж). Месцамі прагназуецца моцны снег, мяцеліца, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер чакаецца паўднёвы, паўднёва-заходні 6-11 м/с, у многіх раёнах парывы да 15-20 м/с, удзень месцамі па ўсходзе да 22 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 6 градусаў, па ўсходзе краіны — мінус 7-9. Удзень будзе ад мінус 2 па ўсходзе да 8 градусаў цяпла па паўднёвым захадзе.