Традыцыі святкавання Масленіцы

Кругозор

Масленіца — старажытнае славянскае свята, якое нагадвае карнавал.

У народным календары для Масленіцы няма канкрэтнай даты.

Свята пачынаецца роўна за 8 тыдняў да Вялікадня, сёлета — 8 сакавіка, і доўжыцца тыдзень.

Панядзелак — «Сустрэча».

Адкрываюцца кірмашы, рыхтуюцца месцы для гулянняў, робіцца лялька Масленіцы.

Аўторак — «Заігрыш».

З гэтага дня пачынаюць хадзіць адзін да аднаго ў госці і катаюцца з горак. Незамужнія дзяўчаты варожаць.

Серада — «Ласуха».

Зяці ідуць да цешчы на бліны.

Чацвер — «Шырокі чацвярток».

Пачынаецца шырокая Масленіца: пякуць і ядуць шмат бліноў, танцуюць, вяселяцца, удзельнічаюць у кулачных бойках.

Пятніца — «Цешчыны адвячоркі».

Маладыя запрашаюць бацькоў нявесты. Зяць абавязаны асабіста паклікаць цешчу.

Субота — «Залоўкіны вячоркі».

Маладыя нявесткі запрашаюць да сябе родных мужа і абдорваюць іх падарункамі.

Нядзеля — «Провады».

Пудзіла Масленіцы водзяць па вёсцы і з заходам сонца спальваюць на вялікім вогнішчы. У гэты дзень прынята папрасіць прабачэння адзін у аднаго.

Рэцэпт бліноў на Масленіцу:

Вазьміце 2 яйкі, дробку солі і добра перамяшайце.

Усыпце палову шклянкі мукі, дабаўце алей і размяшайце.

Затым разбаўце цеста малаком да кансістэнцыі вадкай смятаны.

На патэльню з алеем вылейце цеста.

Калі ў бліна пачнуць запякацца беражкі, падчапіце яго лапаткай і перавярніце.

Кожны гатовы блін можна змазваць сметанковым маслам.

Крыніцы: адкрытыя крыніцы.