Снегапад і галалёдзіца — ДАІ рэкамендуе ўлічваць умовы надвор’я

Кругозор

ДАІ рэкамендуе вадзіцелям улічваць пагодныя і дарожныя ўмовы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва УДАІ УУС Мінаблвыканкама.

«Паводле прагнозаў сіноптыкаў, у бліжэйшыя суткі на тэрыторыі Мінскай вобласці прагназуюцца ападкі ў выглядзе снегу, асабліва ў вячэрні і начны час. На асобных участках дарог магчыма ўтварэнне галалёдзіцы. ДАІ Мінскай вобласці рэкамендуе прыняць пад увагу гэту інфармацыю і настойліва рэкамендуе вадзіцелям улічваць пагодныя і дарожныя ўмовы. Важна пры гэтым выбіраць бяспечную скорасць і дыстанцыю, праяўляць асцярожнасць і павышаную ўвагу, не дапускаць рэзкіх манеўраў і тармажэнняў», — расказалі ў ДАІ.

Асабліва ўважлівымі варта быць на мастах, пуцеправодах, участках дарог, якія праходзяць паблізу вадаёмаў і рэк, на закругленнях, спусках і пад’ёмах дарог. У населеных пунктах пры набліжэнні да пешаходных пераходаў неабходна зніжаць скорасць.

Пешаходам у мэтах сваёй бяспекі неабходна быць вельмі ўважлівымі, пераходзіць праезную частку, спачатку паглядзеўшы па баках! У цёмны час сутак неабходна абазначаць сябе святловяртальнымі элементамі.