У нашым раёне, як і ў цэлым па краіне, насельніцтва імкліва старэе. Пагаршэнне памяці і ўвагі з’яўляецца самым распаўсюджаным спадарожнікам старэння.
Вучоныя высветлілі: аб’ём памяці памяншаецца, пачынаючы з 20-гадовага ўзросту. Найбольш актыўны спад прыходзіцца на 60-70 гадоў. Для таго, каб памяць і ўменне канцэнтравацца захоўваліся, мозг павінен быць пастянна загружаны работай. Толькі трэніроўка (чытанне, рашэнне лагічных задач і інш.) не дазволіць пачацца працэсам дэградацыі ці хаця б іх затармозяць.
2019 годзе завяршыўся праект “Папярэджанне кагнітыўных узроставых змяненняў у пажылых людзей, якія пражываюць у Валожыне і Валожынскім раёне”. У яго рамках група людзей, што нарадзіліся да 9 мая 1945 года, займалася трэніроўкай памяці і ўвагі, развіццём творчых здольнасцей. У 2020 годзе ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй работа прафілактычнай групы была спынена. Аднак у сакавіку бягучага года плануецца яе дзейнасць аднавіць.
Сустрэчы будуць праходзіць у чацвер двойчы ў месяц на базе тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Запрашаюцца грамадзяне, якія дасягнулі 60-гадовага ўзросту і жадаюць захаваць светлую памяць і яснае мысленне.
Чакаем вас у чацвер 18 сакавіка па адрасе: г. Валожын, вул. Міру, 8.
Аксана ЖУК,
загадчык аддзялення адаптацыі
і рэабілітацыі ТЦСАН