На справаздачна-выбарнай канферэнцыі раённага савета ветэранаў абраны новы старшыня

Общество

Справаздачна-выбарная канферэнцыя раённага савета ветэранаў адбылася на мінулым тыдні ў раённым цэнтры культуры. Удзел у ёй прыняў намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Ігар Уладзіміравіч Шакун. У час мерапрыемства традыцыйна прагучаў даклад за пяцігадовую работу арганізацыі.

Выступаючы перад актывам і членамі савета, Рыгор Мікалаевіч Русакевіч расказаў пра напрамкі дзейнасці і меры падтрымкі, якія аказваюцца ветэранам Валожыншчыны, паведаміў пра дасягненні і перамогі ў разнастайных конкурсах, затым узнагародзіў Падзячнымі лістамі самых ініцыятыўных членаў савета, а таксама кіраўнікоў і працоўныя калектывы, якія аказвалі дапамогу і падтрымку ў рабоце арганізацыі ў справаздачным перыядзе.

Дадаткова выступілі старшыня Івянецкай пярвічкі Аляксандра Пятроўна Нядвецкая і старшыня пярвічнай арганізацыі Валожынскага сельсавета Мікалай Сцяпанавіч Шчуцкі, якія падкрэслілі важнасць і эфектыўнасць праводзімай работы, узнялі некаторыя пытанні арганізацыйнага і эканамічнага парадку.

Улічваючы сказанае імі і іншымі спікерамі, работа савета ветэранаў ацэнена станоўча. Падчас мерапрыемства была прынята фінансавая справаздача, зацверджаны новы склад савета і рэвізійнай камісіі. Прайшлі выбары старшыні райсавета ветэранаў. Большасцю галасоў на гэту пасаду падтрымана кандыдатура Таццяны Фёдараўны Ціганінай. Дэлегатамі на канферэнцыю абласной ветэранскай арганізацыі вызначаны Т. Ф. Ціганіна і Р. М. Русакевіч.

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА