ЗАХОЎВАЙЦЕ ТРАДЫЦЫІ, А ТРАДЫЦЫІ ЗАХАВАЮЦЬ ВАС

Культура Общество

Цікава і запамінальна ў ДУА «Дашкольны цэнтр развiцця дзiцяцi г. п. Iвянец» прайшло фальклорна-фізкультурнае свята «Масленіца». Праграма свята была распрацавана ў мэтах духоўна-маральнага выхавання, далучэння дзяцей да традыцый беларускай культуры, выхавання ў іх пачуцця калектывізму, дружбы, радасці зносін.

Увесь тыдзень дзеці рыхтаваліся да падзеі і чакалі яе з нецярплівасцю. На рэпетыцыях яны даведаліся, як раней у Беларусі святкавалі Масленіцу, што азначае і адкуль бярэ пачатак гэты звычай. Немагчыма ўявiць Масленiцу без гульняў, забаў, танцаў. Падчас мерапрыемства разам са Скамарохамi, казачнымі героямі малыя ад душы весяліліся, гулялі ў гульні-эстафеты «Сонечныя праменьчыкi», «Палёт на мяцёлцы», «Хто хутчэй перанясе блiны» i iнш., прымалi ўдзел у забаўных спаборнiцтвах, вадзілі карагод вакол Масленіцы, спявалi песнi. Скамарохі весялілі жартамі, пацешкамі. У заключэнне свята выхаванцы з задавальненнем елі смачныя бліны, запіваючы іх гарбатай.

 

Фiзiчная актыўнасць у спалучэннi з фальклорам далучае дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры i арганiчна ўключаецца ва ўсе мерапрыемствы па аздарауленнi. Займальнасць, вобразнае слова, гульнi робяць гэта свята яркiм, запамiнальным, ствараюць добры, вясёлы настрой у выхаванцаў, выклiкаюць цiкавасць i жаданне выкарыстоўваць гульнi ў самастойнай гульнявой дзейнасцi. Хочацца адзначыць: праз знаёмства з традыцыйнымі народнымi святамi мы прывіваем рабятам нешта незабыўнае, што дазваляе адчуць сувязь з мінулым. Нездарма кажуць: «Захоўвайце традыцыі, а традыцыі захаваюць вас».

Алена МIНТЭЛЬ,

кiраўнiк фiзiчнага выхавання ДУА «Дашкольны цэнтр развiцця дзiцяцi г. п. Iвянец»