МАСЛЕНКА ІДЗЕ, БЛІН ДЫ МЁД НЯСЕ

Культура

У Валожынскай дзіцячай бібліятэцы стала добрай традыцыяй ладзіць мерапрыемствы, прысвечаныя народнаму святу – Масленіца.

Падчас “бліннага тыдня” бібліятэкары арганізавалі выставу кніг, дзе можна было знайсці рэцэпты самых незвычайных і смачных бліноў, прагледзець літаратуру пра гісторыю свята і яго абрады.

Рабяты, што ў гэтыя дні завіталі ва ўстанову, даведаліся аб традыцыях і сімвалах свята, аб тым, чаму масленічны блін з’яўляецца не проста пачастункам, а асэнсуецца з залатым усемагутным сонцам, што ажыло пасля зімы. З задавальненнем хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся са слайдавай прэзентацыяй “Эх, Масленіца!”. На заканчэнне юных чытачоў чакаў смачны пачастунак – бліны з варэннем і мёдам.

Наш кар.