Мокры снег з дажджом і да 7 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 17 сакавіка

Кругозор

Мокры снег з дажджом і да 7 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 17 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (мокры снег, дождж), месцамі моцныя ападкі, у асноўны мокры снег. У асобных раёнах чакаецца наліпанне мокрага снегу, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночны 5-10 м/с, днём у асобных раёнах з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 3 да плюс 3, днём — 1-7 градусаў цяпла.