ID-картка беларуса

Общество

ID-картка — дакумент, які засведчвае асобу, для карыстання ўнутры краіны. Лічбавы аналаг пашпарта будуць выдаваць з 1 верасня 2021 года.

Усяго з’явіцца 8 новых відаў дакументаў, якія змяшчаюць біяметрычныя даныя, у тым ліку ідэнтыфікацыйная картка грамадзяніна і біяметрычны пашпарт.

ID-картка змяшчае фатаграфію, подпіс, адпячаткі пальцаў рук, асноўныя даныя, кантактавы і бескантактавы чыпы.

Перавагі — ахова ад падробак, зручнасць карыстання, аўтаматызацыя працэдуры ідэнтыфікацыі асобы, скарачэнне часу на адміністрацыйныя працэдуры, правядзенне юрыдычна значных дзеянняў у электронным выглядзе, у перспектыве з дапамогай ID-карткі можна будзе аплачваць паслугі або выплачваць падаткі.

Кошт ID-карткі — 1,5 базавай велічыні*.

Для выезду за мяжу будзе выкарыстоўвацца біяметрычны пашпарт. На 32 старонках будзе персанальная інфармацыя ўладальніка, чып і месца для віз. Ніякіх адзнак, акрамя віз, у пашпарце не прадугледжана.

Кошт пашпарта — 2 базавыя велічыні*.

Абавязковай замены існуючых у насельніцтва пашпартоў на новыя біяметрычныя дакументы не плануецца. Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які дзейнічае цяпер, будзе выдавацца на ранейшых умовах.

* Адна БВ складае Br29.

Крыніца: указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб біяметрычных дакументах», Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.