Жывёлаводам за працу – пашана і ўдзячнасць

Аграрный сектор и промышленность

Вікенцій АДАМОВІЧ і Святлана МАРТУНОВІЧ уручаюць заслужаную ўзнагароду слесару з Гародзькаў Ігару САКАЛОЎСКАМУ.

Нядаўна ў пяць сельгаспрадпрыемстваў раёна – ААТ “Агра-Дубінское”, КСУП “Гародзькаўскае”, КСУП “Падбярэззе”, КСУП “Сакаўшчна-Агра”, ААТ “Багданаўскае” – завіталі старшыня і галоўны бухгалтар раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Вікенцій Адамовіч і Святлана Мартуновіч. У рамках традыцыйнай рэспубліканскай акцыі “Наш жывёлавод” яны ўзнагародзілі лепшых прадстаўнікоў жывёлагадоўчай галіны названых гаспадарак.

Падзячны ліст і каштоўны падарунак атрымала і вартаўнік МТФ «Нарэйшы» Таццяна ЖУК

Лістамі з падзякай і каштоўнымі падарункамі адзначаны:

працаўнікі ААТ “Агра-Дубінское”: Алена Мучынская (жывёлавод МТФ “Дубіна-Юрздыцкая”), Яўгеній Ліпскі (аператар жывёлагадоўчага комплексу МТФ “Дубіна-Юрздыцкая”), Дзіна Сапач (жывёлавод МТК “Дубіна-Вяршыцкая”), Ганна Ліштван (аператар машыннага даення МТФ “Брылькі”), Віктар Трубянок (аператар машыннага даення МТФ “Леснікі”), Таццяна Жук (вартаўнік МТФ “Нарэйшы”);

працаўнікі КСУП “Гародзькаўскае”: Галіна Стасяловіч (аператар машыннага даення МТФ “Калеснікоўшчына”), Ігар Зянько (жывёлавод МТФ “Седлішча”), Ігар Сакалоўскі (слесар па малакаправодзе МТФ “Гародзькі”);

работнік КСУП “Падбярэззе” Андрэй Амфаровіч (жывёлавод МТФ “Подберазь”);

працаўнікі КСУП “Сакаўшчына-Агра”: Ларыса Зошчык (аператар машыннага даення МТК “Сакаўшчына”), Аксана Рагель (аператар машыннага даення МТФ “Макараўка”);

працаўнікі ААТ “Багданаўскае”: Аляксандр Мішковіч (жывёлавод МТФ “Селічы”), Ірына Краскоўская (жывёлавод МТФ “Вайганы”).

Вікенцій Мікалаевіч шчыра падзякаваў жывёлаводам за іх клопаты ў вытворчасці малака і мяса, пажадаў кожнаму здароўя, дабрабыту, высокай ацэнкі іх працы з боку кіраўніцтва.

Акцыя “Наш жывёлавод” працягваецца. У хуткім часе падобныя сустрэчы пройдуць ва ўсіх калектывах АПК Валожыншчыны.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ