Выхаванне патрыятызму

2021 - Год народнага адзінства

Чарговае пасяджанне дыялогавай пляцоўкі ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году народнага адзінства, адбылося ў Івянецкім доме-інтэрнаце для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця.

На гэты раз яно было прысвечана Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Шмат цікавага можна было пачуць у актавай зале, дзе сабраліся выхаванцы і супрацоўнікі нашай установы. Гаварылі мы пра мінулае і сучаснае сваёй  краіны, чыталі вершы і дзяліліся сваімі ўражваннямі пра прыроду роднага краю, спявалі песні  і паказвалі невялічкія сцэнкі, віртуальна падарожнічалі па знакамітых мясцінах Беларусі. Усё гэта садзейнічае выхаванню патрыятызма, фарміруе адказнасць перад грамадствам, закладвае фундамент нашага будучага. Упэўнены, што на працягу 2021 года мы яшчэ многа раз будзем  сустракацца і весці размовы пра нашу любімую Радзіму, нашу прыгожую і непаўторную Беларусь!

Андрэй Клок, вучань 9 класа

г.п.Івянец, вул.17 верасня, 46