Манеты XVII стагоддзя…

Культура

Амаль кожны гістарычны музей валодае большай ці меншай калекцыяй старажытных манет.

  Калекцыяніраваннем манет захапляюцца тысячы краязнаўцаў, вучняў, людзей самых разнастайных прафесій. Інтарэс гэты не выпадковы. Справа ў тым, што любая манета можа шмат расказаць аб людзях і падзеях, сучаснікам якіх яна была. Пошукі старажытных манет і іх калекцыяніраванне дапамагаюць паспяховаму вывучэнню гісторыі сваёй краіны, выхоўваюць павагу да помнікаў старадаўнасці, любоў да Радзімы.

  Не так даўно нумізматычная калекцыя раённага музея папоўнілася манетамі, датаванымі 1660-1670 гадамі. Іх падаравалі члены Беларускага геаграфічнага грамадства А. Я. Яротаў, А. С. Карбоўскі і В. І. Грынкевіч, за што мы, супрацоўнікі краязнаўчага музея, вельмі ім удзячныя. Манеты былі знойдзены на тэрыторыі нашага раёна, таму мы зацікавіліся гэтай новай старонкай гісторыі Валожыншчыны. Але ўсё па парадку.

  Што такое нумізматыка? Адкуль пайшло слова “манета”? Калі з’явіліся манеты? На ўсе гэтыя пытанні мы зараз і адкажам.

  Нумізматыкай называецца не толькі вельмі распаўсюджаны від калекцыяніравання, нумізматыка з’яўляецца цэлай навукай, якая адносіцца да гістарычных і займаецца вывучэннем манет (“нумізма” – па-лацінску манета). Усе ведаюць, што манеты – гэта грошы, але далёка не ўсе грошы з’яўляюцца манетамі.

  Адным з самых распаўсюджаных відаў грошай старажытнасці з’яўляюцца ракавіны марскіх малюскаў, якія жывуць у асноўным паблізу ад Мальдыўскіх астравоў, – “кауры”. Яны былі дробнымі “манетамі” ў Кітаі, Афрыцы, Індыі. Знакаміты вандроўнік Марка Пола, упершыню ўбачыўшы гэтыя ракавіны, вырашыў, што яны зроблены з фарфору. У якасці грошай “кауры” ўжываліся прыкладна з 400-ых гадоў н. э. аж да XX веку.

  Акрамя ракавін, былі і іншыя, куды больш дзіўныя грошы – сабачыя зубы, напрыклад, свіныя хвосцікі, на якія ў Меланэзіі можна было купіць сапраўдных парасят! Былі грошы-рыдлёўкі, вельмі распаўсюджаныя ў Кітаі, Індыі і Афрыцы, грошы-бронзавыя сякеры. І, бадай што, самым распаўсюджаным відам таварнага абмену была жывёла.

  У славянскіх народаў слова “скот” азначала не толькі дамашнюю жыўнасць, але і заможнасць, маёмасць. А слова “капітал” утварылася ад слова “капіта”, што азначае “галава скаціны”. Канечне, было мноства відаў грошай-упрыгажэнняў: пацеркі, пярсцёнкі, бранзалеты, ланцужкі, спражкі. Да нядаўняга часу існавалі плямёны, якія ў якасці грошай прызнавалі… чэрап, асабліва каштоўным быў чэрап чалавека.

  Паступова металічныя брусочкі, затым кружочкі сталі выціскаць грошы-жывёлу, але калі з’явіліся першыя манеты – не выяўлена. Самымі старажытнымі знойдзенымі манетамі лічацца лідзійскія, іх пачалі чаканіць у Лідзіі ў VI ст. да н. э. Гэтыя манеты былі з металу электра – сплаву срэбра і золата.

  Само слова “манета” пайшло ад імя багіні старажытнарымскай міфалогіі – Манеты. Юнону, жонку Юпітэра, вярхоўную багіню рымлян, называлі Саспіта (што значыць Выратавальніца), Рэгіна (Царыца) і Манета (Дарадчыца). Яшчэ ў III ст. да н. э. у Рыме на Капіталійскім пагорку пры храме Юноны-Манеты знаходзіўся манетны двор. Зразумела, калі грошы чаканяцца каля храма Манеты, то і звацца яны павінны манетамі. У розных краінах манеты былі са сваімі адрозненнямі: круглыя, авальныя, прамавугольныя і нават былі трохвугольныя манеты ў Парфіі. А ў канцы V ст. да н. э. у грэцкай калоніі ў Паўночным Прычарнамор’і былі манеты ў выглядзе рыбак і дэльфінаў, адлітыя з медзі.

  Манеты, якія былі падараваны Валожынскаму музею, носяць назву “барацінкі”, таму што іх вынаходнікам быў італьянец па паходжанню Ціт Лівій Бараціні. Гэта каларытнейшая для свайго часу фігура заслугоўвае таго, каб пазнаёміцца з ёй бліжэй.

  1650-1660 гады азнаменаваліся адчайнымі спробамі ўрада Рэчы Паспалітай вырвацца з хаоса, які наступіў у дзяржаўнай казне. Армія катэгарычна патрабавала неадкладнай расплаты і нават стварыла палітычны ўзброены саюз, каб сілай адняць у кіраўніцтва належныя ёй грошы. Кіруючыя колы Рэчы Паспалітай знаходзіліся ў поўным адчаі. Але калі, здавалася б, усе сродкі для аздараўлення фінансаў былі вычарпаныя, з’явіўся іх “выратавальнік” – Бараціні. Ён прыбыў у Польшчу ў 1641 годзе і змог дабіцца палучэння польскага шляхецтва, дасягнуў высокай пасады каралеўскага сакратара, а з мая 1658 года стаў арандатарам буйнейшага ў дзяржаве Кракаўскага манетнага двара.

  Ціт Лівій быў добра вядомы ў еўрапейскім вучоным свеце. Сур’ёзна займаючыся фізікай, канструяваннем аптычных прыбораў і архітэктурай, ён стварыў абсерваторыю ў замку варшаўскага прадмесця – Уяздове, пабудаваў мадэль лятальнага апарата і складаную гідраўлічную машыну. Адным з першых у Еўропе ён прапанаваў упарадкаваць сістэму мер і вагаў, увесці ў карыстанне новую адзінку вымярэння даўжыні – “усеагульны метр”.

  Нядзіўна, што заяўленне такой аўтарытэтнай асобы аб магчымасці зберажэння і хуткага абагачэння казны было ўспрынята сеймавымі коламі з поўным даверам. На першы погляд здавалася, што праект Бараціні, сапраўды, крайне проста вырашаў усе фінансавыя цяжкасці. 22 сакавіка 1659 года Варшаўскі сейм прымае пастанову “Аб чаканцы манеты”. Была створана камісія з 30 чалавек, якой было даручана падрыхтаваць і прадаставіць да 9 чэрвеня канкрэтныя рэкамендацыі па здзяйсненню павіннай адбыцца грашовай рэформы. 7 ліпеня 1659 года была абнародавана новая сеймавая ардынацыя, якая пацвердзіла чаканку новага меднага соліда. Яе вага была 1,346 г. Яна была ўдвая больш легкавесная за мінулы медны солід, але набывала больш высокі, чым ён афіцыйны курс абароту – трэць срэбнага гроша (замест былой чвэрці). Такім чынам, яшчэ да свайго з’яўлення на свет “барацінкі”, як сталі зваць гэту манету сучаснікі, выступілі ў ролі непаўнацэнных, крэдытных грошай. Іх сапраўдны, рэальны кошт склаў усяго 15 працэнтаў ад афіцыйнага, намінальнага. Розніца ў 85 працэнтаў павінна была, па меркаванню Бараціні, не толькі пакрыць усе расходы, але і забяспечыць казне доўгачаканыя прыбыткі. Цяжкое эканамічнае становішча і складаныя палітычныя абставіны амаль на 5 гадоў затрымалі выкананне сеймавых ардынацый. Толькі ў студзені 1664 года быў адкрыты манетны двор на тэрыторыі Ніжняга замка ў Вільна, а 6 ліпеня 1665 года прынята рашэнне аб пачатку эмісій “барацінак” у Брэсце, які, дарэчы, стаў першым у гісторыі Беларусі цэнтрам грашовай вытворчасці. Менавіта такія “барацінкі” і захоўваюцца цяпер у Валожынскім раённым музеі.

  Нават у наш час вельмі часта перыядычныя выданні прыносяць звесткі аб тым, што знойдзены новы скарб. На жаль, далёка не ўсе разумеюць, якое значэнне для гісторыі і культуры маюць гэтыя знаходкі. Скарбы часта замяняюць пісьмовыя сведкі – летапісы і кнігі, даюць іншыя каштоўныя звесткі аб гісторыі, культуры, мастацтвах, рэлігіі. Манета з’яўляецца сведкай таварнай вытворчасці, рамяства, мясцовых і міжнародных эканамічных сувязей, таму што клады звычайна размяшчаюцца на гандлёвых шляхах.

  Сабраць калекцыю манет – справа сёння не такая складаная, але гэта калекцыя, як і любая іншая, будзе мёртвай, калі яе ўладар не пойдзе далей назапашання, калі ён не будзе цікавіцца гісторыяй кожнага экспаната. Калекцыя дапаможа ўбачыць жыццё з некалькі незвычайнага боку і стане крыніцай новых ведаў.
  Само слова “манета” пайшло ад імя багіні старажытнарымскай міфалогіі – Манеты. Юнону, жонку Юпітэра, вярхоўную багіню рымлян, называлі Саспіта (што значыць Выратавальніца), Рэгіна (Царыца) і Манета (Дарадчыца). Яшчэ ў III ст. да н. э. у Рыме на Капіталійскім пагорку пры храме Юноны-Манеты знаходзіўся манетны двор. Зразумела, калі грошы чаканяцца каля храма Манеты, то і звацца яны павінны манетамі. У розных краінах манеты былі са сваімі адрозненнямі: круглыя, авальныя, прамавугольныя і нават трохвугольныя – у Парфіі. А ў канцы V ст. да н. э. у грэчаскай калоніі ў Паўночным Прычарнамор’і яны былі ў выглядзе рыбак і дэльфінаў, адлітыя з медзі.

  Манеты, якія падаравалі Валожынскаму музею, носяць назву “барацінкі”, таму што іх вынаходнікам быў італьянец па паходжанню Ціт Лівій Бараціні. Гэта каларытнейшая для свайго часу фігура заслугоўвае таго, каб пазнаёміцца з ёй бліжэй.

  1650-1660 гады азнаменаваліся адчайнымі спробамі ўрада Рэчы Паспалітай вырвацца з хаоса, які наступіў у дзяржаўнай казне. Армія катэгарычна патрабавала неадкладнай расплаты і нават стварыла палітычны ўзброены саюз, каб сілай адняць у кіраўніцтва належныя ёй грошы. Кіруючыя колы Рэчы Паспалітай знаходзіліся ў поўным адчаі. Але калі, здавалася б, усе сродкі для аздараўлення фінансаў былі вычарпаныя, з’явіўся іх “выратавальнік” – Бараціні. Ён прыбыў у Польшчу ў 1641 годзе і змог дабіцца атрымання польскага шляхецтва, дасягнуў высокай пасады каралеўскага сакратара, а з мая 1658 года стаў арандатарам буйнейшага ў дзяржаве Кракаўскага манетнага двара.

  Ціт Лівій быў добра вядомы ў еўрапейскім вучоным свеце. Сур’ёзна займаючыся фізікай, канструяваннем аптычных прыбораў і архітэктурай, ён стварыў абсерваторыю ў замку варшаўскага прадмесця – Уяздове, пабудаваў мадэль лятальнага апарата і складаную гідраўлічную машыну. Адным з першых у Еўропе ён прапанаваў упарадкаваць сістэму мер і вагаў, увесці ў карыстанне новую адзінку вымярэння даўжыні – “усеагульны метр”.

  Нядзіўна, што заяўленне такой аўтарытэтнай асобы аб магчымасці зберажэння і хуткага абагачэння казны было ўспрынята сеймавымі коламі з поўным даверам. На першы погляд здавалася, што праект Бараціні, сапраўды, крайне проста вырашаў усе фінансавыя цяжкасці. 22 сакавіка 1659 года Варшаўскі сейм прымае пастанову “Аб чаканцы манеты”. Была створана камісія з 30 чалавек, якой даручылі падрыхтаваць і прадаставіць да 9 чэрвеня канкрэтныя рэкамендацыі па здзяйсненню павіннай адбыцца грашовай рэформы. 7 ліпеня 1659 года была абнародавана новая сеймавая ардынацыя, якая пацвердзіла чаканку новага меднага соліда. Яго вага – 1,346 г. Ён быў удвая больш легкаважны за мінулы медны солід, але набываў больш высокі афіцыйны курс абароту – трэць срэбнага гроша (замест былой чвэрці). Такім чынам, яшчэ да свайго з’яўлення на свет “барацінкі”, як сталі зваць гэту манету сучаснікі, выступілі ў ролі непаўнацэнных, крэдытных грошай. Іх сапраўдны, рэальны кошт склаў усяго 15 працэнтаў ад афіцыйнага, намінальнага. Розніца ў 85 працэнтаў павінна была, па меркаванню Бараціні, не толькі пакрыць усе расходы, але і забяспечыць казне доўгачаканыя прыбыткі. Цяжкае эканамічнае становішча і складаныя палітычныя абставіны амаль на 5 гадоў затрымалі выкананне сеймавых ардынацый. Толькі ў студзені 1664 года быў адкрыты манетны двор на тэрыторыі Ніжняга замка ў Вільне, а 6 ліпеня 1665 года прынята рашэнне аб пачатку эмісій “барацінак” у Брэсце, які, дарэчы, стаў першым у гісторыі Беларусі цэнтрам грашовай вытворчасці. Менавіта такія “барацінкі” і захоўваюцца цяпер у Валожынскім раённым музеі.

  Нават у наш час вельмі часта перыядычныя выданні прыносяць звесткі аб тым, што знойдзены новы скарб. На жаль, далёка не ўсе разумеюць, якое значэнне для гісторыі і культуры маюць гэтыя знаходкі. Скарбы часта замяняюць пісьмовыя сведкі – летапісы і кнігі, даюць іншыя каштоўныя звесткі аб гісторыі, культуры, мастацтвах, рэлігіі. Манета з’яўляецца сведкай таварнай вытворчасці, рамяства, мясцовых і міжнародных эканамічных сувязей, таму што скарбы звычайна размяшчаюцца на гандлёвых шляхах.

  Сабраць калекцыю манет – справа сёння не такая складаная, але гэта калекцыя, як і любая іншая, будзе мёртвай, калі яе ўладар не пойдзе далей назапашання, калі ён не будзе цікавіцца гісторыяй кожнага экспаната. Калекцыя дапаможа ўбачыць жыццё з крыху незвычайнага боку і стане крыніцай новых ведаў.
Галіна СЕНЧАНКА, навуковы супрацоўнік раённага музея.



Добавить комментарий