АД ПРАФЕСІІ ДА ПРЫЗВАННЯ

Общество

За шматгадовую і добрасумленную працу ў сферы адукацыі і з нагоды прафесійнага свята – Дня настаўніка – Ганаровай граматай упраўлення адукацыі аблвыканкама ўзнагароджана настаўніца геаграфіі гімназіі № 1 райцэнтра Святлана Вітольдаўна Федарака. Падзякай начальніка ўпраўлення адукацыі адзначана метадыст цэнтра творчасці дзяцей і моладзі раёна Марыя Валянцінаўна Станкевіч.

Ганаровую грамату райвыканкама атрымалі галоўны спецыяліст аддзела адукацыі В. У. Шакун і настаўніца беларускай мовы і літаратуры Івянецкай сярэдняй школы А. Г. Ермак, Падзяку старшыні райвыканкама – начальнік аддзела адукацыі Г. В. Сматрова, настаўніцы матэматыкі сярэдняй школы № 2 Н. Р. Буракоўская, рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 1 А. А. Макарэвіч, музыкі Ракаўскай сярэдняй школы А. М. Русецкая, матэматыкі гімназіі № 1 І. У. Уланчык і настаўніца-дэфектолаг Пяршайскай сярэдняй школы-сада Т. В. Міхайлава.

20 педагогаў і работнікаў сферы адукацыі раёна ўзнагароджаны граматамі аддзела адукацыі. Шмат настаўнікаў ушанавана ў сваіх працоўных калектывах.




Добавить комментарий