Сустрэча з дэлегатам

VI Усебеларускі народны сход

 

У Ракаўскім псіханеўралагічным інтэрнаце для пажылых людзей і інвалідаў адбылася сустрэча працоўнага калектыву ўстановы і пражываючых з дэлегатам VI Усебеларускага народнага сходу, дырэктарам тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Галінай Рай.

Галіна Фадзееўна расказала прысутным у актавай зале ўстановы пра ўласныя ўражанні ад вялікай нарады, спынілася на галоўных аспектах сацыяльнай палітыкі ў краіне, дала неабходныя каментарыі па ўсіх момантах сходу, на ўзніклыя пытанні прагучалі змястоўныя адказы.

Наш кар.