Карыстанне газам у побыце

Важное

Самае каштоўнае ў свеце – жыццё чалавека. Вельмі сумна, што разумеем мы гэта толькі тады, калі нешта здараецца з намі ці нашымі блізкімі. Адна з пагроз, што падпільноўвае людзей ва ўласным доме, – прыродны і звадкаваны газ.

Пры няўважлівых, безадказных адносінах,парушэнні правіл эксплуатацыі газавыкарыстоўваючага абсталявання, парушэнні Правіл карыстання газам у побыце ён можа несці пагрозу жыццю і здароўю грамадзян.

На працягу ацяпляльнага сезона сродкі масавай інфармацыі паказваюць нямала сюжэтаў пра розныя выпадкі, звязаныя з парушэннем правіл карыстання газам у побыце, атручваннем чадным газам і іншымі смяротнымі выпадкамі, але дарэмна. Бо, як толькі на вуліцы зноў становіцца холадна, праблемы вяртаюцца. Часта ў людзей не хапае вопыту, а, магчыма, часам і жадання, каб навучыцца правільна карыстацца награвальнымі прыборамі падчас халадоў.

“Забяспечце прыток вонкавага паветра пры карыстанні газавымі прыборамі!” – простае правіла, якое не заўсёды выконваецца. Гэта звязана з тым, што з надыходам халадоў людзі імкнуцца захаваць цяпло ў дамах, радзей праветрываюць і пры выкарыстанні газавага абсталявання не адкрываюць форткі.

З-за невыканання норм бяспекі ў кватэру трапляе чадны газ. Людзі, якія яго надыхаліся, накіроўваюцца ў бальніцу або паміраюць.

Напрыклад, чым вышэйшая канцэнтрацыя чаднага газу ў паветры, тым хутчэй ён выцясняе кісларод з арганізма чалавека. Той пачынае задыхацца, з’яўляецца галаўны боль, блытаецца свядомасць. І калі своечасова не выйсці на свежае паветра, то не выключаны смяротны зыход.

Нягледзячы на меры, якія прымаюцца з боку зацікаўленых арганізацый, статыстыка паказвае, што многія ўладальнікі жылых дамоў і кватэр ставяцца да абавязковага перыядычнага тэхнічнага абслугоўвання, як да празмернасці. Псіхалогія простая: навошта марнаваць грошы на праверку прылады, якая і так нармальна працуе? Яны не пускаюць у свае кватэры і старанна аберагаюць газавае абсталяванне, дымавыя і вентыляцыйныя каналы ад старонніх вачэй.

Такі аргумент аказваецца лжывым, калі кацёл або калонка нечакана перастаюць функцыянаваць, або здараецца нешта больш трагічнае.

Абавязкова выклікайце спецыяліста і забяспечце доступ у вашы кватэры і дамы для своечасовага правядзення тэхнічнага абслугоўвання газавыкарыстоўваючага абсталявання і праверкі тэхнічнага стану дымавых і вентыляцыйных каналаў.

У мэтах бяспекі рэкамендуецца ўстанавіць сігналізатары чаднага газу, якія падаюць сігнал пры дапамозе рэзкага гуку, у выпадку з’яўлення канцэнтрацыі вокісу вугляроду. Яны дапамогуць прадухіліць узнікненне трагедыі і засцерагчы вас і вашых блізкіх.

Дзяржэнергагазнагляд