Лукашэнка пра народнае адзінства: трэба быць бліжэй адзін да аднаго, не кідацца ў розныя бакі

2021 - Год народнага адзінства

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае важнасць народнага адзінства, асабліва ва ўмовах няпростага перыяду, які перажывае ўвесь свет. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, размаўляючы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву ААТ «Малочны свет», перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Трэба быць бліжэй адзін да аднаго. Трэба гэта перажыць. Свет ашалеў, і людзі ў гэтым свеце страцілі арыентацыю. А ў гэты момант не трэба кідацца ў розныя бакі. Таму я і аб’явіў гэты год Годам народнага адзінства», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

«Вядома, усе мы не будзем побач. Ёсць такія, якім многае не падабаецца. Трэба пацярпець. Пераважная большасць хочуць жыць мірна і спакойна. Сацыялагічныя даследаванні паказваюць, што людзі баяцца страціць стабільнасць і парадак у краіне. Гэта дарагога каштуе. Людзі зразумелі, што яны маглі ці могуць страціць. І нам гэтага дапусціць нельга», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.