Ёсць у нас свая «сястра» Хатыні

"Минщина, мы тобой гордимся!" Общество

Напрыканцы мінулага тыдня моладзь Міншчыны пры ўдзеле кіраўніцтва абласной арганізацыі БРСМ працавала ў нашым раёне. Агульнымі намаганнямі быў добраўпарадкаваны кражынскі мемарыял.

Акцыя «Сёстры Хатыні» шырока разгарнулася на Міншчыне. Толькі ў нашым раёне больш за 60 населеных пунктаў раздзялілі горкі лёс гэтай спаленай фашыстамі вёскі. 21 мая 1943 года ўспыхнула і Кражына. У той дзень ад рук карнікаў загінулі 211 чалавек.

Перад сумнай датай члены абласной і раённай арганізацый БРСМ сумесна з валанцёрамі атрада «Добрае сэрца» гімназіі № 1 райцэнтра вычысцілі ад смецця і лістоты і добраўпарадкавалі мемарыял.

Толькі добрымі справамі сёння мы можам ушанаваць памяць закатаваных у гады Вялікай Айчыннай вайны людзей і знішчаных агнём вёсак…