Прававая адказнасць бацькоў за жыццё і здароўе непаўналетніх, а таксама наступствы супрацьпраўных учынкаў, якія здзяйсняюцца дзецьмі і падлеткамі

Важное Закон и порядок

Сям’я – сацыяльны інстытут. Дзяржава і грамадства павінны праяўляць пастаянны клопат аб сям’і і сямейным выхаванні. У Рэспубліцы Беларусь на заканадаўчым узроўні замацаваны шэраг абавязкаў, якія бацькі павінны выконваць у дачыненні да сваіх дзяцей. Абавязкі бацькоў у выхаванні дзяцей, клопаты аб іх здароўі, развіцці і навучанні замацаваны ў частцы 3 артыкула 32 Канстытуцыі.

Бацькі або асобы, якія іх замяняюць, маюць права і абавязаны выхоўваць дзяцей, клапаціцца аб іх здароўі, развіцці і навучанні. Дзіця не павінна падвяргацца жорсткаму абыходжанню або знявазе, прыцягвацца да работ, якія могуць нанесці шкоду яго фізічнаму, разумоваму або маральнаму развіццю.

Акрамя Асноўнага закона нашай дзяржавы, абавязкі бацькоў па выхаванні дзяцей утрымліваюцца і ў Кодэксе аб шлюбе і сям’і.

Згодна з артыкулам 68 КоШС, бацькі абавязаны выхоўваць дзяцей, ажыццяўляць догляд і нагляд за імі, забяспечваць абарону іх правоў і законных інтарэсаў. У адпаведнасці з артыкулам 73 абарона правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх дзяцей ускладзена на іх бацькоў. Артыкул 75 КоШС абвяшчае, што бацькі ажыццяўляюць выхаванне дзяцей, папячыцельства над імі і іх маёмасцю. Часткамі 1 і 2 артыкула 76 устаноўлена роўнасць правоў і абавязкаў абодвух бацькоў.
Паводле артыкула 77, бацька, які пражывае асобна ад дзяцей, мае права мець зносіны з імі і абавязаны прымаць удзел у іх выхаванні. Адзін з бацькоў, пры якім пражываюць дзеці, не мае права перашкаджаць іншаму мець зносіны з дзецьмі і ўдзельнічаць у іх выхаванні. Артыкулам 67 КоШС і пунктам 1 Дэкрэта № 18 вызначаны выпадкі неналежнага выхавання і ўтрымання дзяцей, знаходжання дзяцей у сацыяльна небяспечным становішчы, прызнання дзіцяці маючым патрэбу ў дзяржаўнай абароне.

Цяпер у Рэспубліцы Беларусь за здзяйсненне супрацьпраўных учынкаў прадугледжаны адміністрацыйная і крымінальная адказнасць. Адміністрацыйная і крымінальная адказнасць наступае з 16 гадоў, а за здзяйсненне пэўных правапарушэнняў – з 14-гадовага ўзросту. Адказнасць за маладзейшых непаўналетніх нясуць іх законныя прадстаўнікі (бацькі або асобы, якія іх замяняюць).

У 2020 годзе да адміністрацыйнай адказнасці за невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей прыцягнуты 22 бацькоў, у 2019 годзе – 49.

Варта адзначыць, што ў 2020 годзе крымінагенная абстаноўка ў падлеткавым асяроддзі ў параўнанні з мінулым годам характарызавалася зніжэннем колькасці злачынстваў, учыненых непаўналетнімі або пры іх саўдзеле (з 9 да 8).

Не зарэгістраваны крадзяжы, злачынствы, звязаныя з наўмысным прычыненнем лёгкага цялеснага пашкоджання, прычыненнем цяжкага або менш цяжкага цялеснага пашкоджання, незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў і ўхіленнем ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі.

За 2020 год навучэнцамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Валожынскага раёна здзейснена 61 правапарушэнне (за 2019 год – 78 правапарушэнняў).
Зарэгістравана зніжэнне на 11 чалавек (з 84 да 73) колькасці навучэнцаў навучальных устаноў, якія ўчынілі правапарушэнні. Разам з тым зарэгістравана павелічэнне на 7 чалавек (з 32 да 39) навучэнцаў агульнаадукацыйных школ.

Усе правапарушэнні здзейснены непаўналетнімі ў пазаўрочны час, у выхадныя, канікулы, альбо калі знаходзіліся дома.

Камісіяй па справах непаўналетніх райвыканкама ў 2020 годзе разгледжана спраў у дачыненні да 73 непаўналетніх (2019 год – 86).

На 01.01.2021 ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі раёна навучаюцца 23 навучэнцы з 9 устаноў адукацыі (на 01.01.2020 – 13 навучэнцаў з 11 устаноў адукацыі), з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа.

Знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы 46 навучэнцаў з 11 устаноў адукацыі (на 01.01.2020 – 43 навучэнцы з 11 устаноў адукацыі).

У 2020 годзе ў спецыяльныя вучэбна-выхаваўчыя ўстановы закрытага тыпу накіраваны 2 непаўналетнія.

За справаздачны перыяд у раёне не было выяўлена фактаў суіцыдаў, парасуіцыдаў, суіцыдальных паводзін непаўналетніх з выяўленымі інтэнцыямі да смерці, не было і фактаў гібелі непаўналетніх ад знешніх прычын.

Наш кар.