Дзейнасць прыпынена

Общество

Па-ранейшаму сярод насельніцтва карыстаюцца попытам адзенне і абутак з Сярэдняй Азіі, якія прапануюцца да продажу па экстрэмальна нізкіх цэнах у параўнанні з цэнамі на аналагічную прадукцыю айчынных вытворцаў.

Не сакрэт, падобныя тавары паступаюць на рынак кантрафактным шляхам і ў большасці ўключаюцца ў гандлёвы абарот без праходжання працэдур абавязковага пацвярджэння адпаведнасці патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза, Еўразійскага эканамічнага саюза, што абумоўлівае іх нізкі кошт.

У лютым бягучага года па выніках пазапланавай праверкі, праведзенай аддзелам дзяржаўнага нагляду за тэхнічнымі рэгламентамі і стандартамі і дзяржаўнага метралагічнага нагляду г. Маладзечна, у дачыненні да юрыдычнай асобы, зарэгістраванай у Вілейскім раёне, якая ажыццяўляе гандаль прадукцыяй лёгкай прамысловасці, а таксама адзеннем для дарослых і дзяцей па нізкіх цэнах, прыпынена дзейнасць трох гандлёвых аб’ектаў, што належаць гэтаму прадпрыемству, выдадзены забароны на рэалізацыю 13 партый прадукцыі на суму 994 рублі. Асноўныя парушэнні – адсутнасць дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці, парушэнні па маркіроўцы (поўная адсутнасць маркіроўкі, адсутнасць назвы і адраса вытворцы (імпарцёра)).

За аналагічныя парушэнні ў 2020 годзе аддзелам дзяржнагляду была прыпынена праца 9 гандлёвых аб’ектаў, размешчаных на тэрыторыі Маладзечанскага, Вілейскага і Мядзельскага раёнаў.

Георгій ЧАРНЯЎСКІ,

начальнік аддзела дзяржаўнага

 нагляду (г. Маладзечна) інспекцыі

Дзяржстандарту па Мінскай

вобласці і г. Мінску